І адзеўся ён у паклёп, як у вопратку: і няхай прасочыцца ён у нутро яго, як вада ды, быццам алей, у яго косці.
ЛІКІ 5:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлонне тваё”. І жанчына адкажа: “Амін, амін”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвойдзе вада праклёну ў нутро тваё, каб апух жывот твой і ўпала сьцягно тваё”. І скажа жанчына: “Амэн, амэн”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хай пройдзе вада гэтая, якая наводзіць праклён, у нутрыну тваю, каб апух жывот і апала ўлоньне. І скажа жонка: амін, амін. |
І адзеўся ён у паклёп, як у вопратку: і няхай прасочыцца ён у нутро яго, як вада ды, быццам алей, у яго косці.
І дабраславёнае імя велічнасці Яго навечна; і напоўніцца велічнасцю Яго ўся зямля. Хай будзе так, хай будзе!
гэтым наракалі непрыяцелі Твае, Госпадзе, гэтым наракалі яны на сляды намашчэнца, якою паганяць сляды Твайго намашчэнца.
кажучы мне: «Сын чалавечы, хай чэрава тваё наесца, і хай напоўніцца нутро тваё гэтым скруткам, які Я табе даю». Ды я з’еў яго, і стаў ён у вуснах маіх салодкі, як мёд.
Калі вып’е жанчына яе, то калі абвінавачваная ў чужаложстве, яна сапраўды сябе абняславіла, занядбаўшы мужа свайго, хай вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улонне яе ападзе, і жывот апухне, і хай будзе тая жанчына праклятаю ва ўсім народзе сваім.
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што Мы бачылі, але сведчання Нашага не прымаеце.
Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца звыш, не можа бачыць Валадарства Божага».
Сказаў затым ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі вы не будзеце есці цела Сына Чалавечага ды не будзеце піць крыві Яго, не будзеце мець жыцця ў сабе саміх.