ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
ЛІКІ 34:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай яны звернуць на поўдзень да ўзвышша Акрабім, каб, такім чынам, пайсці праз Сін і дасягнуць на поўдні Кадэс-Барнэ, а адтуль выйсці да Асарадара і дайсці аж да Асэмона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьверне мяжа вашая на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і пойдзе праз Сін на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і пойдзе да Хацар-Адару, і дойдзе да Ацмону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон; |
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.
Паўднёвая мяжа хай будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдома, і хай мяжуецца на ўсходзе з морам Салёным.
Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.