Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.
ЛІКІ 22:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў Балак, што Балаам ідзе, выйшаў яму насустрач у Ар-Маабе, што знаходзіўся на самай мяжы Арнона; Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Балак, што Білеам прыйшоў, і выйшаў яму на спатканьне аж да Ір-Мааву, які на мяжы пры Арноне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Валак, пачуўшы, што ідзе Валаам, выйшаў насустрач яму ў горад Маавіцкі, які на граніцы пры Арноне, што каля самай мяжы. |
Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.
Калі ён падняў вочы, з’явіліся перад ім тры чалавекі, якія стаялі каля яго. Калі ён убачыў іх, то паспяшаўся ад дзвярэй палаткі сваёй насустрач, і пакланіўся да зямлі,
І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.
І выйшаў Майсей насустрач цесцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і прывіталіся яны словамі мірнымі, і ўвайшлі ў палатку.
І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.
Мааб асаромлены, бо пераможаны, крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што знішчаны Мааб.
Анёл Госпадаў сказаў: «Ідзі з тымі людзьмі, але сцеражыся, каб не гаварыць нічога іншага, акрамя таго, што Я табе загадаю». І пайшоў Балаам з князямі Балака.
і ён сказаў Балааму: «Ці ж не пасылаў я да цябе пасланцоў, каб паклікаць цябе? Чаму не адразу прыбыў ты да мяне? Няўжо я не магу ўшанаваць цябе?»
Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і Трох Гасцініц. Убачыўшы іх, Паўла падзякаваў Богу і набраўся адвагі.
«Уставайце, вырушыце ў дарогу, пераходзьце ручай Арнон: вось жа, Я аддаў у рукі твае Сэгона, цара Хесебона, амарэя; і бяры ва ўласнасць яго зямлю і пачынай вайну супраць яго.
У той час узялі мы зямлю з рук двух цароў амарэйскіх, якія жылі за Ярданам, ад ручая Арнон аж да гары Гэрмон.
І, абыходзячы праз пустыню, абышоў збоку зямлю Эдома і зямлю Мааба, і прыйшоў на ўсходні бок зямлі Мааба, і стаў лагерам за Арнонам, і не пажадаў увайсці ў зямлю Мааба; бо Арнон ёсць мяжой Мааба.
І калі скончыў складаць ахвяру цэласпалення, вось, прыбыў Самуэль. І выйшаў Саўл яму насустрач, каб яго прывітаць.