Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.
ЕРАМІІ 50:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адкрыў Госпад скарбоўню Сваю і дастаў начынне гневу Свайго, бо справа ёсць у Госпада, Бога Магуццяў, у зямлі Халдэйскай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адкрыў ГОСПАД скарбніцу Сваю і дастаў начыньні гневу Свайго, бо справу мае Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, у зямлі Халдэйскай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь адчыніў сховішча Сваё і ўзяў зь яго посуд гневу Свайго, бо ў Госпада Бога Саваофа ёсьць справа ў зямлі Халдэйскай. |
Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.
У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,
Кожны, хто будзе злоўлены, — будзе забіты, і кожны, хто будзе схоплены, — падзе ад меча.
Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.
«Вось, Я на цябе, гара пагібельная, — кажа Госпад, — якая знішчыла ўсю зямлю. Я працягну руку Сваю да цябе, і спіхну цябе са скалы, і зраблю цябе гарой палаючай.
бо Госпад нішчыць Бабілон і сцішае ад яго гармідар вялікі, і зашумяць іх хвалі, як вялікія воды, і ўздымаецца плёскат іх.
Ці ж калі затрубіць труба ў горадзе, народ не палохаецца? І калі будзе ў горадзе бяда, ці не Госпад гэта дапусціў?
Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень плягі яе, смерць, і гора, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Госпад Бог, Які асудзіў яе.