І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.
ЕРАМІІ 46:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму ўпаў асілак твой? Не ўстаяў ён, бо Госпад паваліў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму ўпаў асілак твой? Не ўстаяў ён, бо ГОСПАД штурхнуў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чаму дужы твой павалены? - ня ўстояў, бо Гасподзь пагнаў яго. |
І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.
Божа, на свае вушы мы пачулі; нашы бацькі нам расказалі пра справу, якую ўчыніў Ты ў дні іх, у дні даўнейшыя.
Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.
Сказаў Госпад Майсею: «Цяпер убачыш, што Я зраблю фараону; бо праз дужую руку адпусціць іх і моцнай рукою выкіне іх з зямлі сваёй».
Найміты яго, якія круціліся каля яго, як цяляты кормныя, адвярнуліся і ўцяклі разам, не змаглі вытрымаць, бо прыйшоў на іх дзень загубы іх, час наведання іх.
Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —
то Госпад перад абліччам вашым расцярушыць усе гэтыя народы, і вы будзеце валодаць імі, хоць яны большыя і дужэйшыя за вас.