Хіба не ўся зямля перад табой? Дык прашу, адлучыся ад мяне! Калі пойдзеш налева, то я буду трымацца правага боку, а калі ты выбераш правы бок, то я падамся ўлева».
ЕРАМІІ 40:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цяпер, вось, я вызваляю цябе з путаў, якія на руках тваіх. Калі здаецца табе добрым ісці са мною ў Бабілон, то ідзі; тады я ўскладу вочы свае на цябе; калі табе здаецца нядобрым ісці са мною ў Бабілон, то заставайся. Вось, уся зямля — перад табою: што выбраў ты і куды табе ісці даспадобы — туды і накіруйся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, я вызваляю цябе сёньня з ланцугоў, якія на руках тваіх: калі табе заўгодна ісьці са мною ў Вавілон, - ідзі, і я мецьму клопат за цябе; а калі незаўгодна табе ісьці са мною ў Вавілон, - заставайся. Вось, уся зямля перад табою; куды табе заўгодна, і куды падабаецца ісьці, туды і ідзі». |
Хіба не ўся зямля перад табой? Дык прашу, адлучыся ад мяне! Калі пойдзеш налева, то я буду трымацца правага боку, а калі ты выбераш правы бок, то я падамся ўлева».
Зямля Егіпецкая перад табою. Пасялі іх на найлепшым месцы і аддай ім зямлю Гашэн. А калі ведаеш між імі людзей здольных, устанаві іх наглядчыкамі над маёй жывёлай».
І сказаў цар яму: «Хай срэбра, якое ты абяцаў, тваім будзе; з народам рабі, што табе падабаецца».
І адказаў Ярэмія: «Няпраўда! Не бягу я да халдэяў!» Але Ярыя яго не слухаў, але схапіў Ярэмію і завёў яго да князёў.