ЭСТЭР 3:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)11 І сказаў цар яму: «Хай срэбра, якое ты абяцаў, тваім будзе; з народам рабі, што табе падабаецца». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)11 І сказаў валадар Аману: «Срэбра гэтае аддаю табе, і народ гэты. Рабі з ім, як добра ў вачах тваіх». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)11 І сказаў цар Аману: аддаю табе гэтае срэбра і народ; зрабі зь ім як табе заўгодна. Глядзіце раздзел |
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
Цяпер, вось, я вызваляю цябе з путаў, якія на руках тваіх. Калі здаецца табе добрым ісці са мною ў Бабілон, то ідзі; тады я ўскладу вочы свае на цябе; калі табе здаецца нядобрым ісці са мною ў Бабілон, то заставайся. Вось, уся зямля — перад табою: што выбраў ты і куды табе ісці даспадобы — туды і накіруйся.