ЕРАМІІ 33:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тых днях і ў тым часе Я вырашчу Давіду патомства справядлівае, і будзе яно чыніць закон і справядлівасць на зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) У тыя дні і ў той час Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе Ён чыніць суд і праведнасьць на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя дні і ў той час узгадую Давіду Галіну праведную, - і будзе чыніць суд і праўду на зямлі. |
Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.
У той дзень парастак Госпадаў зробіцца аздобай і славай, і плод зямлі будзе велічным і зробіцца радасцю для тых, якія будуць збаўлены з [роду] Ізраэля.
І вырас Ён, быццам парастак перад Ім, і як бы корань з сухой зямлі. Не было ў Ім віду ані красы, каб мы падзівіліся на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам падабаўся.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
будуць уваходзіць праз брамы гэтага горада цары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда ды ездзяць на падводах і конях, самі і князі іх, мужы Юдэі і жыхары Ерузаліма, а горад гэты будзе абжыты вечна.
Але будуць служыць яны Госпаду, Богу свайму, і Давіду, цару свайму, якога Я пастаўлю ім.
Усе, хто знаходзілі іх, з’ядалі іх, і ворагі іх казалі: “Не правініліся мы, бо яны зграшылі супраць Госпада, прыстанішча справядлівасці і надзеі бацькоў іх — Госпада”.
Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.
І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.