А Ёас злавіў Амазію, цара Юдэі, сына Ёаса, унука Ахазіі, у Бэтсамэсе і завёў яго ў Ерузалім. І зрабіў пралом у муры Ерузаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў.
ЕРАМІІ 31:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — калі будзе адбудаваны горад Госпада ад вежы Хананээль аж да вонкавай брамы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і будзе адбудаваны горад ГОСПАДА ад вежы Хананээль аж да Кутняй Брамы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі горад уладжаны будзе на славу Госпаду ад вежаў Анамэіла да брамаў вугольных, |
А Ёас злавіў Амазію, цара Юдэі, сына Ёаса, унука Ахазіі, у Бэтсамэсе і завёў яго ў Ерузалім. І зрабіў пралом у муры Ерузаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў.
І Озія пабудаваў вежы ў Ерузаліме над брамай Вугла, і над брамай Лагчыны і над Вуглом, і ўмацаваў іх.
І я сказаў ім: «Вы бачыце смутак, у якім мы знаходзімся, бо Ерузалім спустошаны, і брамы яго спалены агнём; хадземце і адбудуем мур Ерузаліма і не будзем больш у ганьбе».
І ўсталі першасвятар Эліясіб і браты яго, святары, і пабудавалі браму Авечую, і пакрылі яе бярвеннем, і паставілі дзверы ў ёй аж ад вежы Меа і вежы Хананээль.
Я — Які кажу аб Кіры: “Ён — пастыр Мой і споўніць усю волю Маю”, Які кажу Ерузаліму: “Будзеш адбудаваны!”, а святыні: “Будзеш заснаваная”».
Вось жа прыйдуць дні, — кажа Госпад, — і вырашчу Давіду парастак справядлівы, і будзе валадарыць цар, і ён будзе мудры, і будзе ён спаўняць закон і чыніць справядлівасць на зямлі.
Гэта кажа Госпад: “Вось, Я зноў вярну лёс палатак Якуба і з’яўлю міласэрнасць для паселішчаў яго, і адбудуецца горад з руін яго, і палац будзе стаяць на сваім месцы.
«Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я засею дом Ізраэля і дом Юды семем людзей і семем жывёлы.
Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзева Ізраэля. Ты зноў аздобішся бубнамі сваімі і выйдзеш у карагодзе вясёлым.
Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.
І ўся зямля заменіцца ў пустыню, ад Габы аж да Рэмона на поўдзень ад Ерузаліма, які будзе высока стаяць і на сваім месцы будзе абжыты: ад брамы Бэньяміна аж да месца Ранейшай брамы і аж да брамы Вуглавой, і ад вежы Хананээль аж да Царскіх Выціскальняў.
Бяда, бяда! Уцякайце з паўночнае зямлі, — кажа Госпад, — бо на чатыры вятры нябесныя Я расцерушыў вас”, — кажа Госпад».