Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 25:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дэдану і Тэме, Бузу ды ўсім, якія стрыгуць валасы на скронях;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дэдана і Тэму, Буза і ўсіх, якія стрыгуць валасы на скронях;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Дэдана і Тэму, і Буза і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях,

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 25:23
15 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.


Уца, сына першароднага, і Буза, брата яго, і Кемуэля, бацьку Арама,


Хадад і Тэма, Етур, і Нафіс, і Цэдма.


Масма і Дума, Маса, Хадад і Тэма,


Караваны Тэмы ўглядаюцца [у іх], вандроўнікі Сабы спадзяюцца на іх,


Адносна Кедара і царства ў Асоры, якія пабіў Набукаданосар, цар Бабілона. Гэта кажа Госпад: «Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!


Вярблюды іх будуць на здабычу, а мноства жывёлы — на рабунак. Я разганю іх на ўсе вятры, тых, што падразаюць валасы на скронях, і з усіх бакоў іх прывяду пагібель на іх, — кажа Госпад. —


Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?


Уцякайце, адступайце, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдана, бо Я наводжу загубу Эзава на яго, у час, калі пакараю яго.


“Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я правяду суд над кожным, у каго абрэзаны край цела,


над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».


дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.


сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.


Дэдан даваў табе дыванкі для сёдлаў.