ЕРАМІІ 25:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо, вось, так кажа Госпад, Бог Ізраэля, да мяне: «Вазьмі з Маёй рукі келіх віна гэтага гневу ды дай з яго піць усім народам, да якіх Я пашлю цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля да мяне: “Вазьмі з рукі Маёй келіх віна гневу гэтага і дай яго піць усім народам, да якіх Я пасылаю цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так сказаў мне Гасподзь Бог Ізраілеў: вазьмі з рукі Маёй чару гэтую зь віном лютасьці і напаі зь яе ўсе народы, да якіх Я пасылаю цябе. |
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.
Вось рашэнне, якое было прынята адносна ўсёй зямлі, і вось рука, выцягнутая над усімі народамі.
Бо Госпад гарыць гневам супраць усіх паганаў і абураны на ўсё войска іх; прызначыў Ён іх на вынішчэнне і аддаў іх на загубу.
Прабудзіся, прабудзіся, устань, Ерузалім, які піў з рукі Госпада келіх гневу Яго; выпіў ты чару слабасці, напіўся,
Гэта кажа Валадар твой, Госпад і Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось жа выняў з рукі тваёй келіх слабасці, чару абурэння Майго; не наважышся болей, каб піць з яго.
А ўкладу яго ў рукі тых, якія паніжалі цябе і казалі табе: “Нахіліся, каб мы прайшлі!” І падстаўляў ты спіну сваю як зямлю і як дарогу для тых, хто праходзіць».
«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлонні, Я ведаў цябе, і перш, чым выйшаў ты з нутра, Я пасвяціў цябе і паставіў цябе прарокам для народаў».
«Вазьмі скрутак для пісьма і запішы на ім усе словы, якія Я сказаў табе супраць Ізраэля ды Юды і супраць усіх народаў ад дня, калі Я пачаў гаварыць да цябе, ад дзён Осіі аж да гэтага дня.
І прыйдзе, і ўдарыць зямлю Егіпецкую, і каго асудзіць на смерць, той пойдзе на смерць, каго на няволю, той пойдзе ў няволю, каго пад меч, той пойдзе пад меч.
Ты, вось, шукаеш вялікага для сябе? Не шукай! Бо вось, навяду Я няшчасце на кожнае цела, — кажа Госпад, — але табе дам тваю душу, як здабычу, па ўсіх месцах, дзе колечы пойдзеш”».
Напаіце яго, бо падняўся ён супраць Госпада, і хай паваліцца рукамі Мааб у ваніты свае і сам станецца пасмешышчам.
Бо вось што кажа Госпад: «Вось жа, тыя, якім не было наканавана піць чашы, будуць піць яе, напэўна; а ты непакараным застанешся? Не будзеш без кары, але будзеш піць, напэўна.
Бабілон у руцэ Госпада — залаты келіх, які паіў усю зямлю. Віно яго пілі народы, і дзеля таго ашалелі.
Гэта кажа Госпад Бог: “Будзеш ты піць келіх сястры сваёй, глыбокі і шырокі, будзеш ты ў пасмяянне і ганьбаванне, бо вельмі многа змяшчаецца ў ім.
Напоўнішся ты ап’яненнем і болем, келіхам жалобы і смутку, келіхам сястры тваёй, Самарыі,
і Я зраблю з зямлі Егіпецкай пустыню паміж земляў пустынных; і гарады яе будуць пустымі паміж бязлюдных гарадоў сорак гадоў, і егіпцян Я расцярушу паміж народаў і раскідаю іх па землях”.
дзеля таго гэта кажа Госпад Бог: “У агні абурэння Майго гаварыў Я супраць астатніх народаў і супраць усёй Ідумеі, якія дзялілі Маю зямлю сабе ў спадчыну з радасцю, і ад усяго сэрца, і з ліхой душою, каб пашы яе былі ім на здабычу”.
Як бо вы пілі на гары Маёй святой, так усе народы заўсёды піць будуць. І будуць піць яны, і ўсё вып’юць, і стануць яны, як бы іх не было.
Ты перапаўняешся ганьбаю дзеля славы; дык напіся сам і пакажы сорам свой! Дасягне і цябе чара правіцы Госпадавай, і ганьба пакрые славу тваю.
той будзе піць віно гневу Божага, якое падрыхтавана неразведзеным у келіху гневу Яго. Агнём і серкай будзе мучаны той перад святымі анёламі і перад Ягнём.
І кінуў анёл серп свой на зямлю, і абрэзаў вінаград зямлі, і кінуў у вялікую выціскальню гневу Божага.