ЕРАМІІ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цяпер што за патрэба табе хадзіць у Егіпет, каб піць ваду з Ніла? І навошта ходзіш у Асірыю? Каб піць ваду з ракі? Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, навошта табе шлях у Эгіпет, каб піць ваду з Нілу? І навошта табе шлях у Асірыю, каб піць ваду з ракі? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе? |
На вялікіх водах насенне Ніла, жніво ракі — плод яго; і зрабіўся ён прадметам гандлю народаў.
Гора тым, якія сыходзяць у Егіпет за дапамогай, спадзеючыся на коней, маючы надзею на павозкі, што іх многа, ды на коннікаў, што яны вельмі магутныя, ды не зважаюць на Святога Ізраэлева і Госпада не шукаюць.
У той дзень паголіць Госпад брытваю, пазычанаю з краіны за ракой, — царом асірыйцаў, — галаву і валасы на нагах, а таксама і бараду абголіць.
Як лёгка ты мяняеш дарогі свае! Дык асаромлена будзеш Егіптам, як асаромлена была ты Асірыяй.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка непакорлівая? Госпад бо стварыў навіну на зямлі: жанчына збавіць мужа.
«Дакуль марнеюць нашы вочы, дарэмна чакаючы дапамогі! З вартавой вежы нашай выглядалі мы народ, які можа нас збавіць.
І распуснічала ты з сынамі асірыйцаў, бо яшчэ не была задаволена; і пасля таго, як займалася распустай, так і гэтым не задаволілася.
Ён адступіўся ад яго і паслаў пасланцоў у Егіпет, каб даў яму той коней і многа войска. Ці пашчасціць яму, ці выратуецца той, хто зрабіў гэтак? І ці ўхаваецца той, хто парушыў запавет?”»
Гэта зрабілі яны з табою, бо чужаложыла ты з чужымі народамі, сярод якіх апаганілася іх ідаламі.
І ўбачыў Эфраім сваю кволасць, а Юда — рану сваю. І выйшаў Эфраім у Асірыю, і выправіў пасланцоў да вялікага цара; але ён сам не зможа вас вылечыць і не зможа вызваліць вас ад калецтва.
Вось, стаўся Эфраім, як галубіца неразумная, што не мае развагі; клікалі ў Егіпет, пайшлі ў Асірыю.
ад Сіхора, што на ўсход ад Егіпта, аж да межаў Акарона на поўнач, зямля Хананейская, што падзяляецца паміж пяццю князямі філістынскімі з Газы, Азота, Аскалона, Гета і Акарона і гевеямі на поўдні;