а ў гэты самы час прамовіў Госпад да Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі, развяжы зрэбніцу са сцёгнаў тваіх, здымі таксама сандалі з ног тваіх!» І зрабіў ён так, ходзячы голы і босы.
ЕРАМІІ 18:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Устань і спусціся ў дом ганчара; там пачуеш Мае словы». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Устань і зыйдзі ў дом ганчара, і там пачуеш слова Маё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Устань і сыдзі ў дом ганчара, і там Я абвяшчу табе Маё слова. |
а ў гэты самы час прамовіў Госпад да Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі, развяжы зрэбніцу са сцёгнаў тваіх, здымі таксама сандалі з ног тваіх!» І зрабіў ён так, ходзячы голы і босы.
Гэта сказаў мне Госпад: «Ідзі і купі сабе льняны пояс, і падпяраж ім сцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду».
Калі б былі яны на нарадзе Маёй, паведамілі б яны словы Мае народу Майму і адвярнулі б, напэўна, іх ад ліхой дарогі іх і ад ліхіх учынкаў іх.
Вось што паказаў мне Госпад Бог: вось жа, Муж стаіць на муры тынкаваным, і ў руцэ Яго кельня мулярская.
Ён у жаху і трымценні сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» А Госпад яму: «Устань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».
Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў.