і трывалым будзе дом твой, і царства тваё будзе перад абліччам маім вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”».
ЕРАМІІ 17:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) будуць уваходзіць праз брамы гэтага горада цары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда ды ездзяць на падводах і конях, самі і князі іх, мужы Юдэі і жыхары Ерузаліма, а горад гэты будзе абжыты вечна. Біблія (пераклад А.Бокуна) будуць уваходзіць праз брамы гораду гэтага валадары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда, будуць езьдзіць на калясьніцах і конях яны, князі іхнія, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, а горад гэты будзе абжыты на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык праз брамы гэтага горада будуць уваходзіць цары і князі, якія сядзяць на троне Давідавым, езьдзяць на калясьніцах і на конях, яны і князі іхнія, Юдэі і жыхары Ерусаліма, і горад гэты будзе жытлы вечна. |
і трывалым будзе дом твой, і царства тваё будзе перад абліччам маім вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”».
І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
А ты скажаш ім: гэта кажа Госпад: “Вось, Я напоўню п’янствам усіх жыхароў гэтай зямлі, і цароў з роду Давіда, і святароў, і прарокаў, і ўсіх жыхароў Ерузаліма,
І скажы яму: “Слухай слова Госпада ты, цар Юдэйскі, які сядзіш на пасадзе Давіда, ты, і твае паслугачы, і твой народ, які ўваходзіць праз гэтыя брамы.
Гэта кажа Госпад: «Запішыце гэтага чалавека як пазбаўленага патомства, як чалавека, які не будзе шчаслівым у дні жыцця свайго, бо ніхто з яго нашчадкаў не будзе сядзець на пасадзе Давідавым і не будзе больш мець улады ў Юдэі».
Калі бо дакладна споўніце вы гэтае слова, то будуць уваходзіць праз брамы гэтага дома цары з роду Давіда, якія сядзяць на пасадзе яго ды ўзвышаюцца на калясніцах і на конях, самі, і паслугачы іх, і народ іх.
калі гаварыў: “Навярніцеся кожны з ліхога свайго шляху ды ад найгоршых намераў вашых, і будзеце жыць у зямлі, якую даў Госпад вам і бацькам вашым спрадвеку і навечна.
У тых днях і ў тым часе Я вырашчу Давіду патомства справядлівае, і будзе яно чыніць закон і справядлівасць на зямлі.
Бо вось што кажа Госпад: “Не забракуе Давіду мужа, які сядзе на пасадзе дому Ізраэля.
то можа быць парушаны Мой запавет з Маім паслугачом Давідам, каб не было ад яго сына, які валадарыў бы на пасадзе яго, і з святарамі-левітамі, паслугачамі Маімі.
Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Зрабіце добрымі шляхі вашы і ўчынкі вашы, і Я дам вам жыць на гэтым месцы.
тады Я дам вам жыць на гэтым месцы, на зямлі, якую Я даў бацькам вашым ад веку і да веку.
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.
Але вы прыступіліся да гары Сіёна і горада Бога жывога, нябеснага Ерузаліма і безлічы анёлаў, да зграмаджэння
і казаў: «Такое права цара, які мае над вамі валадарыць: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясніцы свае, і зробіць сабе коннікаў, і будуць яны бегчы перад яго калясніцай;