Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 33:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 то можа быць парушаны Мой запавет з Маім паслугачом Давідам, каб не было ад яго сына, які валадарыў бы на пасадзе яго, і з святарамі-левітамі, паслугачамі Маімі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на паса­дзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 дык можа быць разбураны і запавет Мой з рабом Маім Давідам, так што ня будзе ў яго сына, каб цараваў на троне ягоным, і гэтак сама зь лявітамі - сьвятарамі, службітамі Маімі.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 33:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?


Аднак не хацеў Госпад нішчыць дом Давіда дзеля прымірэння, якое заключыў з ім, ды таму, што абяцаў даць яму і сынам яго светач на ўвесь час.


зраблю трывалым пасад улады тваёй, як паабяцаў я Давіду, бацьку твайму, калі казаў: “Не будзе адкінуты з нашчадкаў тваіх чалавек, які будзе валадаром у Ізраэлі”.


Тут вырашчу рог Давіда, прыгатую светач для Майго Намашчэнца.


але міласэрнасці Маёй не адвярну ад яго і не падману ў праўдзе Маёй.


Аднойчы прысягнуў Я святасцю Маёй: не падману Давіда.


Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».


Бо як нябёсы новыя і зямля новая, якія Я зраблю, будуць трываць перада Мною, — кажа Госпад, — так трываць будзе ваша патомства і ваша імя.


І святарам-левітам не забракуе мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленні, паліць ахвяры з ежы і прыносіць ахвяру ва ўсе дні”.


і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.


Неба і зямля сыдуць, але слова Маё не праміне.


і ўчыніў нас царамі і святарамі Богу нашаму, і будзем валадарыць на зямлі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы