ЕРАМІІ 16:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Дзеля таго, вось, Я пакажу ім гэтым разам, пакажу ім руку Сваю і магутнасць Сваю, каб ведалі, што імя Мне — Госпад!» Біблія (пераклад А.Бокуна) «Дзеля таго вось, Я дам пазнаць ім, гэтым разам дам пазнаць ім руку Маю і магутнасьць Маю, і яны даведаюцца, што імя Маё — ГОСПАД! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, вось Я пакажу ім сёньня, пакажу ім руку Маю і магутнасьць Маю, і ўведаюць, што імя Маё - Гасподзь. |
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.
Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім.
бо Я — Госпад, Бог твой, Святы Ізраэля, твой Збаўца: Я даў Егіпет на адкупленне цябе, Этыёпію і Сабу — за цябе,
«Гэта кажа Госпад, Які задумаў стварыць гэта, Госпад, Які задумаў уфармаваць тое і ўмацаваць, імя Яму — Госпад:
І Эзэкіэль будзе вам знакам: усё, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта надыдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог”.
у той дзень, — кажу, — адкрыюцца вусны твае перад уцекачом; і ты будзеш казаць і не будзеш больш маўчаць, і ты будзеш для іх знакам, і даведаюцца, што Я — Госпад”».
Я адпомшчу Ідумэі праз руку народа Майго Ізраэля, і зробяць яны з Эдомам паводле гневу Майго і абурэння Майго, і адчуюць яны помсту маю», — кажа Госпад Бог.
Гэта, вось, Той, Хто стварыў зоркі Пляяды і Арыёна, Хто перамяняе цемру ў раніцу, а дзень ноччу зацямняе, Хто прызывае воды мора і разлівае іх па паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.