Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 33:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Гэта кажа Госпад, Які задумаў стварыць гэта, Госпад, Які задумаў уфармаваць тое і ўмацаваць, імя Яму — Госпад:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Гэта кажа ГОСПАД, Які ўчыніў [зямлю], ГОСПАД, Які ўкшталтаваў і ўмацаваў яе, ГОСПАД — імя Ягонае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 так кажа Гасподзь, які стварыў зямлю, Гасподзь, Які ўладзіў і ўцьвердзіў яе, - Гасподзь імя Яму:

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 33:2
21 Крыжаваныя спасылкі  

Ці не чуў? З даўнасці ўчыніў Я гэта, з дзён старажытнасці Я задумаў гэта, а цяпер здзейсніў, каб было на выкараненне, каб гарады ўмацаваныя абярнуліся каменнем.


Госпад — быццам мужчына-ратнік; Ягвэ — імя Яго!


Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім.


І падняў ён мяне ў духу на гару вялікую і высокую, і паказаў мне вялікі, святы горад Ерузалім, які сыходзіў з неба ад Бога


і яму не давайце супакою, пакуль не адновіць і не зробіць Ерузалім хвалою на зямлі.


Народ гэты Я сфармаваў для Сябе, будуць яны распавядаць Маю хвалу.


А цяпер гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Якубе, і ўфармаваў цябе, Ізраэлю: «Не бойся, бо адкупіў Я цябе і назваў цябе імем тваім; ты — Мой.


І што адкажуць пасланцам паганаў? Гэта Госпад заснаваў Сіён, і ў яго ўцяклі бедныя з Яго народа».


І паганы будуць шанаваць імя Тваё, Госпадзе, а ўсе цары зямлі — славу Тваю.


А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго».


І я, Ян, убачыў святы горад, новы Ерузалім, які сыходзіць з неба ад Бога, прыгатаваны, быццам нявеста на сустрэчу свайго мужа.


Але яны тужаць па лепшай, гэта значыць па нябеснай. Вось таму Бог не саромеецца называць Сябе іх Богам, бо падрыхтаваў ім горад.


Бо спадзяваўся на горад, які мае моцныя падмуркі, будаўнічы якога і творца – Бог.


Ён будуе на нябёсах палацы Свае, і скляпенне Сваё асноўвае на зямлі; Ён прызывае воды марскія і вылівае іх на паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.


Гэта, вось, Той, Хто стварыў зоркі Пляяды і Арыёна, Хто перамяняе цемру ў раніцу, а дзень ноччу зацямняе, Хто прызывае воды мора і разлівае іх па паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.


Ты чыніш міласэрнасць тысячам і аддаеш за грахі бацькоў ва ўлонне сыноў іх пасля іх; Божа вялікі і магутны, імя Якога — Госпад Магуццяў!


Не падобная да іх спадчына Якуба, бо Ён — Той, Хто ўфармаваў усё, а Ізраэль — пакаленне спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яму.


«Дзеля таго, вось, Я пакажу ім гэтым разам, пакажу ім руку Сваю і магутнасць Сваю, каб ведалі, што імя Мне — Госпад!»


Не такая доля Якуба, як гэтая, бо Ён — Той, Хто стварыў усё, а Ізраэль — племя спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яго.


Я — Госпад: гэта імя Маё; і славы сваёй не аддам іншаму, і хвалы сваёй — ідалам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы