Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
ЕРАМІІ 15:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не сядзеў я на сходзе кпліўцаў і не хваліўся, а сядзеў я адзін пад рукой Тваёй, бо Ты напоўніў мяне гневам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не сядзеў я сярод насьмешнікаў і не весяліўся, а сядзеў я самотна перад абліччам рукі Тваёй, бо Ты гневам напоўніў мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не сядзеў я на зборні блазнаў і не весяліўся: пад цяжкаю рукою Тваёю на мне я сядзеў самотна, бо Ты напоўніў мяне абурэньнем. |
Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
зірні: Я даю табе сёння ўладу над валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
Таму поўны я гневу Госпадава, цяжка мне ўстрымацца. «Вылі яго на дзяцей на вуліцы і на сход юнакоў! Будуць забраны нават муж з жонкаю, таксама стары разам з вельмі састарэлым.
Дасюль канец слова. Я, Даніэль, вельмі быў устрывожаны сваімі думкамі, і твар мой змяніўся на мне, слова ж захаваў я ў сваім сэрцы.
І сказаў анёл Госпадаў гэтыя словы: “Госпадзе Магуццяў, як доўга яшчэ Ты не злітуешся над Ерузалімам і гарадамі Юды, на якія загневаўся? Гэта сямідзесяты год”.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,