І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.
ЕЗЭКІІЛЯ 47:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэдаду, Бэрот, Сабарым, што знаходзяцца між межамі Дамаска і мяжой Эмата аж да Асарэнона, што знаходзіцца ля мяжы Аўрана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хамат, Бэроту і Сібраім, якія паміж мяжой Дамаску і мяжой Хамату, Хацар-Гатыхону, які на мяжы Хаўрану. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар - Тыхон, які на мяжы Аўрана. |
І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.
Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
І сірыйцы з Дамаска прыбылі на дапамогу Ададэзэру, цару Собы; але Давід пабіў і дваццаць дзве тысячы ваяроў яго,
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Дамаск гандляваў з табой дзеля шматлікасці тваіх вырабаў, дзеля мноства твайго багацця: віно з Гэльбона, і воўну з Сагара, і віно з Узала давалі табе на абмен;
Дык будзе мяжа ад мора аж да Асарэнона, калі абшары каля Дамаска і абшары каля Эмата застаюцца на поўначы; гэта частка паўночная.
Вось мяжа ўсходняя: ідзе яна з месца паміж Аўранам і Дамаскам, і між Галаадам і зямлёй Ізраэля, Ярдан мае быць мяжой аж да мора Усходняга, каля Тамара; гэта мяжа ўсходняя.
І мяжа марская: Вялікае мора ўтварае мяжу аж да таго месца, дзе насупраць знаходзіцца Эмат; гэта мяжа марская.
«І вось імёны пакаленняў: у межах поўначы, ідучы ў напрамку Гэталона да ўваходу ў Эмат, Асарэнон — межы Дамаска да поўначы каля Эмата — будзе ад усходу аж да мора, атрымае Дан адну частку ва ўласнасць.
“Вось жа, Я ўзбуджу супраць вас, доме Ізраэля, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — народ; і ён будзе прыціскаць вас ад уваходу ў Эмат аж да ручая Арабы”.
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.