Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 47:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Вось мяжа ўсходняя: ідзе яна з месца паміж Аўранам і Дамаскам, і між Галаадам і зямлёй Ізраэля, Ярдан мае быць мяжой аж да мора Усходняга, каля Тамара; гэта мяжа ўсходняя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 47:18
12 Крыжаваныя спасылкі  

Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.


І выбраў сабе Лот усю мясцовасць каля Ярдана, і адышоў на ўсход. І так аддзяліліся брат ад брата свайго.


Той, сабраўшы братоў сваіх, сем дзён даганяў яго і дагнаў яго на гары Галаад.


І Лабан назваў яго: Егар-Сагадута, а Якуб — Галедам.


І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.


Ці заключыць ён з табою запавет і ты возьмеш яго на вечную службу?


І прывяду Я Ізраэля зноў на пашы яго, і будзе ён пасвіцца на Кармэлі і на Басане, і на гары Эфраіма, і ў Галаадзе насыціцца душа яго”.


Сэдаду, Бэрот, Сабарым, што знаходзяцца між межамі Дамаска і мяжой Эмата аж да Асарэнона, што знаходзіцца ля мяжы Аўрана.


і таго, што з поўначы, Я аддалю ад вас далёка, і выганю яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю дружыну яго — да ўсходняга мора, а заднюю — да мора заходняга». І падымецца ад іх смурод, і застанецца гнілізна па іх, бо ўчыніў Ён вялікае.


Сыны ж Рубэна і Гада мелі многа жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Галаад, прыдатныя на гадоўлю быдла,


Усходнюю мяжу правядзіце ад Асарэнона да Сэпама,


І яны вынішчалі і страшна ўціскалі ўсе васемнаццаць гадоў сыноў Ізраэля, што жылі за Ярданам у зямлі амарэяў у Галаадзе, настолькі, што


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы