І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
ЕЗЭКІІЛЯ 46:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І валадару нельга забраць нічога з уласнасці народа, абдзіраючы яго гвалтам з яго ўласнасці, але са сваёй уласнасці можа ён даць спадчыну сваім сынам, каб ніхто з Майго народа не быў пазбаўлены сваёй уласнасці». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня возьме князь са спадчыны народу, забіраючы ў іх уласнасьць іхнюю. З уласнасьці сваёй ён дасьць спадчыну сынам сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў пазбаўлены ўласнасьці сваёй”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але князь ня можа браць са спадчыннай дзялянкі народу, выцясьняючы іх з валоданьняў іхніх; са свайго толькі валоданьня ён можа выдзяляць дзецям сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў гнаны са свайго валоданьня. |
І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
Набот адказаў яму: «Хай будзе ласкавы да мяне Госпад, каб я не аддаў табе спадчыну бацькоў маіх».
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.
дзеля таго, што вы ўсіх слабых жывёл адпіхвалі бакамі і плячамі ды піхалі іх сваімі рагамі, пакуль не рассыпаліся яны звонку,
Гэта зямля будзе яму ва ўласнасць у Ізраэлі, і валадары Мае не пакрыўдзяць ужо народ Мой; але пакінуць зямлю для дому Ізраэля паводле яго пакаленняў».
І забярэ ён найлепшыя вашыя землі, вінаграднікі і маслінавыя гаі, і падарыць іх паслугачам сваім.