О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
ЕЗЭКІІЛЯ 40:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў мне чалавек той: «Сыне чалавечы, паглядзі вачыма тваімі і паслухай вушамі тваімі, і зьвярні сэрца тваё на ўсё тое, што я табе пакажу, бо ты прыведзены сюды на тое, каб убачыць гэта. Паведамі дому Ізраіля пра ўсё, што ты ўбачыш». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму. |
О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
«Гэта кажа Госпад: “Стань на панадворку дома Госпада і гавары да ўсіх гарадоў юдэйскіх, з якіх прыходзяць, каб пакланіцца ў доме Госпада, усе словы, якія Я даручыў табе казаць ім, не скарачай слова!
Гэтае бачанне падобнае да славы Госпада. І ўбачыў яго, і ўпаў на твар мой, ды пачуў я голас Таго, Хто гаварыў. І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, стань на ногі твае, і Я буду гаварыць да цябе».
і сказаў: «Сын чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраэля, да народа адступнікаў, што адвярнуліся ад Мяне; яны і бацькі іх выступаюць супраць Мяне аж да сённяшняга дня.
«Сын чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком над пакаленнямі Ізраэля; і пачуеш ты слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх у Маё імя.
А ты, сын чалавечы, пакажы дому Ізраэля святыню, і хай засаромеюцца яны з-за правіннасцей сваіх і змераць будынак.
І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, схілі сэрца сваё, і глядзі вачамі сваімі, і слухай вушамі сваімі ўсё, што Я табе скажу адносна ўсіх пастаноў дома Госпада і адносна ўсіх законаў яго; схілі сэрца сваё на ўваход у храм і ўсе выхады свяцілішча
І сказаў ён мне: «Ці ўбачыў ты гэта, сын чалавечы?» — і павёў мяне, і накіраваў да берага ракі.
Тое, што кажу вам у цемры, кажыце пры святле; і што чуеце на вуха, прапаведуйце на дахах.
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
і сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым усе словы, якія я вам сёння пераказваю, ды загадайце вашым дзецям берагчы і выконваць іх і спаўняць усе словы гэтага закону.