Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 47:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І сказаў ён мне: «Ці ўбачыў ты гэта, сын чалавечы?» — і павёў мяне, і накіраваў да берага ракі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І ён сказаў мне: «Ці ты бачыў [гэта], сыне чалавечы?» І ён павёў мяне, і завёў на бераг струмяня гэтага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І сказаў мне: бачыў, сыне чалавечы? і павёў мяне назад да берагу гэтага патоку.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 47:6
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш».


І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, схілі сэрца сваё, і глядзі вачамі сваімі, і слухай вушамі сваімі ўсё, што Я табе скажу адносна ўсіх пастаноў дома Госпада і адносна ўсіх законаў яго; схілі сэрца сваё на ўваход у храм і ўсе выхады свяцілішча


І сказаў Ён мне: «Ці бачыш, сын чалавечы, гэта? Ці не досыць дому Юды чыніць гэтыя агіднасці, якія яны тут робяць? Напаўняюць бо яны зямлю гэтую злачыннасцю і зноў Мяне зневажаюць, і вось, падносяць яны галінку да свайго носа.


І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».


І ён спытаўся ў мяне: «Што ты бачыш?» І я сказаў: «Я ўбачыў — і вось, падсвечнік, увесь з золата, і на канцы яго пляшачка і сем лампад на ёй, і па сем маслёнак у лампад, якія былі на канцы яе.


І ён спытаўся ў мяне: «Што бачыш?» І я адказаў: «Я бачу скрутак, які лятае; даўжыня яго дваццаць локцяў, і шырыня яго дзесяць локцяў».


Ці зразумелі вы ўсё гэта?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы