Праз легкадумнасць чужаложніцтва свайго зняславіла яна зямлю і дапусцілася распусты з каменем і дрэвам.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і распуснічалі яны ў Егіпце, ад маладосці займаліся распустай; там ціскалі іх саскі і закраналі грудзі дзявоцтва іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны распусьнічалі ў Эгіпце, ад маладосьці сваёй распусьнічалі. Там ціскалі грудзі іхнія і там тапталі дзявочыя ўлоньні іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і блудадзеялі яны ў Егіпце, блудадзеялі ў сваёй маладосьці; там памятыя грудзі іхнія, і там разбэсьцілі дзявоцкія смочкі іхнія. |
Праз легкадумнасць чужаложніцтва свайго зняславіла яна зямлю і дапусцілася распусты з каменем і дрэвам.
І, маючы надзею на сваю прыгажосць, скарыстала славу сваю дзеля распусты, і распуснічала ты з кожным праходзячым, хто сустрэўся,
І па ўсіх агіднасцях сваіх і распуснасці забылася ты на дні маладосці сваёй, калі была ты голай і поўнай сораму і трапяталася ў крыві сваёй.
І сказаў Я ім: “Хай кожны выкіне агіднасці з вачэй сваіх, і не апаганьвайцеся ідаламі егіпецкімі; Я — Госпад, Бог ваш”.
І ўзбунтаваліся яны, і не захацелі Мяне слухаць; не адкінуў ніхто агіднасці з вачэй сваіх, і не пакінулі ідалаў егіпецкіх. І вырашыў Я выліць гнеў Свой на іх ды спагнаць абурэнне Сваё на іх у зямлі Егіпта.
Памножыла ж яна сваю распуснасць, калі ўспомніла дні маладосці сваёй, калі чужаложыла ў зямлі Егіпецкай,
Ды зажадала ты злачынства маладосці сваёй, калі ў Егіпце ціскалі саскі твае і чапалі грудзі дзявоцтва твайго.
і вып’еш яго, і вып’еш аж да дна ды яшчэ на кавалкі разаб’еш і грудзі свае скалечыш, бо Я сказаў гэта”, — кажа Госпад Бог.
А імёны іх: старэйшай — Агола, і сястры яе — Агаліба; і сталі яны Маімі, і нарадзілі сыноў і дачок; і імёны іх: Агола — Самарыя, а Агаліба — Ерузалім.
І Я так сказаў аб той, што знішчыла сябе ў чужаложстве: “Цяпер яна таксама будзе распуснічаць у распуснасці сваёй”.
Акрамя таго, не спыніла яна свайго чужаложства з Егіптам, бо і там спалі з ёй у маладосці яе, і ціскалі саскі дзявоцтва яе, і распуснічалі з ёю.
Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада».
і аддам ёй вінаграднікі яе з таго самага месца, і лагчыну Ахор, браму надзеі, і будзе там спяваць Мне, як у дні маладосці сваёй, калі выходзіла яна з зямлі Егіпецкай.
Ужо не будуць складаць ахвяр сваіх дэманам, з якімі распуснічалі: гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленняў іх”.
Вы ж ведаеце, як мы жылі ў зямлі Егіпецкай і як ішлі між народамі, праз якія вы прайшлі.
Дык цяпер бойцеся Госпада і служыце Яму са шчырым сэрцам і найпраўдзіва; выкіньце багоў, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі і ў Егіпце, і служыце Госпаду!
І трупы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духоўна завецца Садом і Егіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны.