ЕЗЭКІІЛЯ 21:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Каб, калі табе з’яўляюцца пустыя бачанні і прарочаць падманныя прадказанні, апусціць меч і на цябе, як на каркі бязбожных злачынцаў, якіх дзень прыходзіць з апошняй іх злачыннасцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) У гэты час для цябе бачаць відзежы пустыя і прадказваюць падман, каб апусьціць меч на карак бязбожнікаў, якіх дзень прыйдзе ў час беззаконьня апошняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб тады, калі паказваюць табе пустыя ўявы і ілжыва варожаць табе, і цябе прыклаў да абезгалоўленых бязбожнікам, дзень якіх настаў, калі бязбожнасьці іхняй будзе пакладзены канец. |
Я той, што неістотнымі раблю знакі варажбітоў і выяўляю неразумнасць прадказальнікаў, назад адкідаю мудрых і мудрасць іх раблю марнай.
Змарнела ты ад мноства дараднікаў сваіх, хай стаяць і ратуюць цябе, якія разглядаюць неба і абвяшчаюць пры кожным маладзіку, што з табой будзе.
Вы ж не слухайце вашых прарокаў, ані чараўнікоў, ані варажбітоў, ані шаптуноў, ані вешчуноў, якія гавораць вам: “Не будзеце вы служыць цару Бабілона”,
Як студня дае выліцца вадзе сваёй, так ён дае выліцца ліхоце сваёй; чутно ў ім пра гвалт і спусташэнне, прыгнёт і пакуты заўсёды перад абліччам Маім.
Прарокі твае мелі бачанні для цябе пустыя і недарэчныя, не адкрывалі тваю правіннасць, каб змяніць лёс твой, адкрывалі ж яны табе прароцтвы зманныя і зводныя.
“Бо не будзе ўжо больш сярод пакаленняў Ізраэля ніводнага фальшывага бачання ані падманнага прароцтва,
За тое, што яны ўводзілі ў зман народ Мой, кажучы: “Супакой”, і гэта не супакой; і ён будаваў мур, а гэтыя тынкавалі яго.
не будзеце больш мець бачанняў падманных, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад».
Яны бачаць рэчы пустыя і праракуюць ілжыва, кажучы: “Кажа Госпад”, а Госпад не пасылаў іх; і яны чакаюць здзяйснення слова.
А ты, нягодны бязбожнік, кіраўнік Ізраэля, якога дзень набліжаецца з апошняй тваёй злачыннасцю, —
А прарокі яе пакрылі для іх усё тынкам, абвяшчаючы прадказанні падманныя і абвяшчаючы ім прароцтвы фальшывыя, кажучы: “Гэта кажа Госпад Бог”, калі Госпад не гаварыў.
За тое, што меў ты вечную варожасць і аддаў сыноў Ізраэля пад меч у час смутку іх, у час страшнай кары,
Яны не думаюць у сэрцах сваіх, што Я памятаю ўсе іх злачынствы, цяпер акружаюць іх учынкі іх, яны — перад абліччам Маім.