І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я адмяню іх долю, долю Садом і яе дачок, а таксама долю Самарыі і яе дачок; і тваю долю адмяню сярод іх, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я адмяню долю іхнюю, долю Садому і дочак ейных, і долю Самарыі і дочак ейных, і долю тваю сярод іх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Я вярну іхні палон, палон Садомы і дочак яе, палон Самарыі і дочак яе, і паміж імі палон паланёных тваіх, |
І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
Хто дасць з Сіёна збаўленне Ізраэлю? Калі верне Госпад палон народа Свайго, узрадуецца Якуб і цешыцца будзе Ізраэль.
Калі б Госпад Магуццяў не пакінуў нам семя, сталіся б мы, як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
І будзе: калі вывучаць яны дасканала шляхі народа Майго, каб прысягнулі імем Маім: “Жыве Госпад!”, як навучылі яны народ Мой прысягаць Баалам, то будуць будавацца сярод народа Майго.
хай будзе той чалавек, як гарады, якія знішчыў Госпад і не пашкадаваў, хай чуе ён крык раніцай і гармідар апоўдні,
Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дагэтуль будуць гаварыць гэтае слова ў зямлі Юдэйскай і ў гарадах яе, калі Я перамяню лёс іх: “Хай дабраславіць цябе Госпад, жытло справядлівасці, гара святая”.
А ты, паслугач Мой Якуб, не бойся, і ты, Ізраэль, не палохайся, бо Я, вось, выбаўлю цябе з далёкае зямлі і патомства тваё з зямлі палону іх. І вернецца Якуб, і супачыне, і будзе бяспечны, і не будзе нікога, хто б патрывожыў яго!
Дык ты таксама нясі ганьбу сваю, ты, якая апраўдала сваіх сясцёр сваімі грахамі, горшымі за іх; былі бо яны табою апраўданыя. Дык і ты засаромейся і нясі сваю ганьбу, ты, якая апраўдала сваіх сясцёр.
каб несла ты ганьбу сваю ды была асаромленая з прычыны ўсяго таго, чаго дапусцілася, прыносячы ім суцяшэнне.
Таксама дочкі яго, што жывуць на зямлі, загінуць ад меча, і даведаюцца, што Я — Госпад”.
і адмяню долю Егіпта, і збяру іх у зямлі Патрос, у зямлі іх паходжання; і ўтвораць яны там царства сціплае.
Дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Цяпер Я змяню долю Якуба, і пашкадую ўвесь дом Ізраэля, і прыму руплівасць пра Сваё святое імя.