У сёмы дзень скончыў Бог тварэнне Сваё, што ўчыніў, і ў дзень сёмы супачыў ад усякага тварэння, што выканаў.
ДРУГІ ЗАКОН 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сёмы дзень — гэта субота для Госпада, Бога твайго. Не рабі ў ім аніякай працы ты, і сын твой, і дачка, і паслугач, і паслугачка, і вол, і асёл, і ўсякая жывёла твая, і чужынец, які жыве ў брамах тваіх; хай адпачывае твой паслугач і твая паслугачка, як і ты. Біблія (пераклад А.Бокуна) а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і прыхадзень, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а дзень сёмы субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ніякае працы, ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні вол твой, ні асёл твой, ні ўсякае быдла тваё, ні прыхадзень твой, які ў цябе, каб адпачыў раб твой і рабыня твая, як і ты; |
У сёмы дзень скончыў Бог тварэнне Сваё, што ўчыніў, і ў дзень сёмы супачыў ад усякага тварэння, што выканаў.
У тыя дні ўбачыў я, як у Юдэі тапталі ў давільнях у суботу, насілі снапы і клалі на аслоў іх, а таксама і віно, і вінаград, і фігі, і ўсякі цяжар, і прывозілі ў Ерузалім у дзень суботні; і заклінаў я іх, калі яны у гэты дзень прадавалі харчы.
А жыхары Тыра жылі там, у Юдэі, прывозілі рыбу і ўсе тавары, і прадавалі ў суботу сынам Юды ў Ерузаліме.
І я іх заклінаў, і сказаў ім: «Чаму начуеце па-за мурам? Калі зноў гэтак зробіце, дык падыму руку на вас». Такім чынам, ад таго часу не прыходзілі ў суботу.
І цяпер, як цела братоў нашых, так і наша цела, як іх сыны, так і нашы сыны; вось, аддаём сыноў нашых і нашых дачок у няволю, і некаторыя з дачок нашых ужо зняволеныя, і мы не маем сродкаў, каб выкупіць іх, бо палі нашы і вінаграднікі нашы ва ўладанні ў іншых».
Шэсць дзён будзеш працаваць; у сёмы дзень спынішся, каб адпачылі вол твой і асёл твой і адпачыў сын нявольніцы тваёй і чужынец.
Шэсць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — субота супачынку, сход святы, не будзеце зусім працаваць, бо гэта субота для Госпада ва ўсіх месцах пражывання вашага.
і, вярнуўшыся, прыгатавалі духмянасці і алеек, і нічога не рабілі ў суботу паводле прыказання.
Бо Ён сказаў у нейкім месцы пра сёмы дзень так: «І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх спраў Сваіх».