Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І цяпер, як цела братоў нашых, так і наша цела, як іх сыны, так і нашы сыны; вось, аддаём сыноў нашых і нашых дачок у няволю, і некаторыя з дачок нашых ужо зняволеныя, і мы не маем сродкаў, каб выкупіць іх, бо палі нашы і вінаграднікі нашы ва ўладанні ў іншых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І цяпер, целы нашыя такія, як целы братоў нашых, і сыны нашыя такія, як сыны іхнія; а вось, мы мусім аддаваць у няволю сыноў сваіх і дачок сваіх, і некаторыя з дачок нашых зьняволеныя; і мы ня маем сілы ў руках нашых, бо палі нашыя і вінаграднікі нашыя — у іншых [людзей]».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 у нас такія ж целы, якія целы ў братоў нашых, і сыны нашыя такія самыя, як іхнія сыны, а вось мы павінны аддаваць сыноў нашых і дачок нашых у рабы, і некаторыя з дачок нашых ужо ў рабстве. Няма ніякіх сродкаў на выкуп у руках нашых; і палі нашы і вінаграднікі нашы ў іншых.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 5:5
10 Крыжаваныя спасылкі  

сказаў: «Ты сапраўды косць мая і цела маё!» І пасля таго, як Якуб пражыў у яго цэлы месяц,


Лепш прадаць яго ізмаэльцам, і рукі нашы не спаганім. Ён усё ж брат наш і цела наша». І згадзіліся браты на яго прапанову.


А адна ўдава пасярод жонак сыноў прарокаў заклікала Элісея, кажучы: «Мой муж, паслугач твой, памёр, і ты ведаеш, што паслугач твой баяўся Госпада; і, вось, прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух маіх дзяцей у нявольнікі».


Багаты распараджаецца беднымі; а хто прымае пазычанае — раб таго, хто пазычае.


Гэта кажа Госпад: «Дзе ёсць пасведчанне разводу вашай маці, сілай якога Я яе адпусціў? Або хто ёсць Маім крэдыторам, каму Я вас прадаў? Вось жа, за свае правіны былі вы прададзены, ды за вашы злачынствы адпушчана ваша маці.


Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай.


Паколькі не меў ён з чаго аддаць, загадаў гаспадар яго прадаць яго, жонку яго, дзяцей і ўсё, што меў, ды заплаціць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы