Па іх здыме табе фараон галаву і павесіць цябе на шыбеніцы, і птушкі будуць дзяўбсці цела тваё».
ДРУГІ ЗАКОН 21:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто дапусціцца злачынства, якое варта пакарання смерцю, то, каб вынішчыць, ты павесіш яго на шыбеніцы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто дапусьціцца злачынства, каранага сьмерцю, і будзе ён забіты і павесіш яго на дрэве, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ў кім знойдзецца злачынства, вартае сьмерці, і ён будзе ўсьмерчаны, і ты павесіш яго на дрэве, |
Па іх здыме табе фараон галаву і павесіць цябе на шыбеніцы, і птушкі будуць дзяўбсці цела тваё».
А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.
хай будуць дадзены нам сем чалавек, і мы іх павесім на шыбеніцах перад Госпадам у Габаоне на гары Госпада». І цар сказаў: «Я дам».
і аддаў іх Давід у рукі габаонцаў, якія павесілі іх на гары перад Госпадам. І загінулі гэтыя сямёра разам, забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.
І даў загад Давід паслугачам, і яны забілі іх; і, адсекшы іх рукі і ногі, павесілі іх каля вадаёма ў Геброне. А галаву Ісбаала занеслі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Геброне.
і сказаў Ён Майсею: «Збяры ўсіх кіраўнікоў народа і павесь іх на шыбеніцах перад Госпадам на сонцы, каб адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля».
І, калі прыйшлі на месца, якое называецца Чараповае, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
і знайшоў, што вінавацяць яго ў спрэчных пытаннях іх закону, але ні ў якім злачынстве, вартым смерці або астрога.
Калі б зрабіў што несправядліва або ўчыніў штосьці, вартае смерці, не адмаўляюся памерці. Але калі не зрабіў нічога з таго, у чым мяне вінавацяць, ніхто не можа мяне ім выдаць. Апелюю да цэзара!»
Але я пераканаўся, што ён не ўчыніў нічога, вартага смерці. А калі ён апеляваў да Аўгуста, вырашыў яго выправіць.
і, выходзячы, гаварылі адзін аднаму, кажучы: «Гэты чалавек не зрабіў нічога, вартага смерці або вязніцы».
каб мсцівец за кроў у гарачнасці сэрца не пагнаўся і не дагнаў яго, калі далёкая дарога, ды каб не памёр той, хто не вінаваты ў смерці, бо даказана, што не меў ён раней аніякай нянавісці да таго, які быў забіты. Ні ўчора, ні трэцяга дня.
а дзяўчыне хай нічога не будзе, няма на ёй смяротнай віны, бо падобна, як чалавек паўстае супраць брата свайго і забівае яго, тое ж і дзяўчына пацярпела:
і ўкінулі іх у пячору, у якой яны хаваліся, і закідалі ўваход у яе вялікімі камянямі, якія ляжаць там аж да сёння.
А цара Гайскага павесіў на дрэве аж да вечара; на захадзе сонца загадаў Ешуа, і знялі труп яго з дрэва, і кінулі яго ля самага ўваходу ў брамы горада, накідаўшы над ім вялікую кучу камянёў, якія захаваліся да сённяшняга дня.
Нядобра тое, што ты зрабіў. Жыве Госпад, бо вы — сыны смерці, якія не пільнавалі гаспадара свайго, намашчэнца Госпадавага. Такім чынам, цяпер паглядзі, дзе дзіда цара і дзе чара з вадою, што стаяла каля галавы яго».