ДЗЕІ 28:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж прыбылі мы ў Рым, сотнік перадаў вязняў начальніку войска, а Паўлу было дазволена жыць прыватна пад наглядам жаўнераў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж мы прыйшлі ў Рым, сотнік перадаў вязьняў гетману, а Паўлу было дазволена жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А як прыйшлі мы ў Рым, дык сотнік перадаў вязьняў ваеначальніку, а Паўлу дазволена жыць адасоблена з воінам, які вартаваў яго. |
У пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілонскага, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, паслугач цара Бабілона,
І выцягнулі Ярэмію на вяроўках, і дасталі яго з ямы. І сядзеў Ярэмія на панадворку варты.
І ўзяў кіраўнік целаахоўнікаў Ярэмію, і сказаў яму: «Госпад, Бог твой, прадказаў такое няшчасце гэтаму месцу;
Тут напаткаў ён нейкага юдэя, на імя Аквіла, родам з Понта, які прыбыў нядаўна з Італіі, і жонку яго Прысцылу, бо Клаўдзій загадаў выселіць з Рыма ўсіх юдэяў, і ён прыйшоў да іх.
Зрабіўшы ўсё гэта, Паўла намерыўся ў Духу, прайшоўшы праз Мацэдонію і Ахаю, ісці ў Ерузалім, кажучы: «Пасля таго, як пабуду там, належыць мне і Рым убачыць».
У наступную ноч аб’яўляецца яму Госпад і гаворыць: «Будзь мужны! Паўла, трэба, каб ты і ў Рыме сведчыў пра Мяне падобным чынам, як у Ерузаліме».
І загадаў сотніку пільнаваць Паўлу і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з яго блізкіх паслугаваць яму і прыходзіць да яго.
На другі дзень прыплылі ў Сідон, і Юлій, які па-людску абыходзіўся з Паўлам, дазволіў яму пайсці да сяброў ды апекавацца над сабой.
Паўла сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы не зможаце выратавацца».
Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўлу, утрымаў іх ад намеру. І тым, што ўмелі плаваць, загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю,
І жанчына, якую ты бачыў, – гэта вялікі горад, які мае панаванне над царамі зямлі».
Вось, тут розум, які мае мудрасць. Сем галоў – гэта сем узгоркаў, на якіх сядзіць жанчына, і сем цароў.