Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
ДЗЕІ 21:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі той дазволіў, Паўла, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і, калі настала поўная цішыня, ён прамовіў на гебрайскай мове, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж той дазволіў, Павал, стаўшы на сходах, даў знак народу рукою, і як сталася вялікая ціша, прамовіў на гебрайскай мове, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі той дазволіў, Павал, стоячы на лесьвіцы, даў знак рукою людзям і, калі настала глыбокая моўча, пачаў прамаўляць па-Габрэйску так: |
Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
І быў над Ім надпіс напісаны грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі літарамі: «Гэта Цар Юдэйскі».
Пачуўшы гэтыя словы, Пілат вывеў Ісуса вонкі і сеў на судовым пасадзе, на месцы, што завецца Літастратас, а па-гебрайску Габбата.
І, несучы крыж Свой, выйшаў на тое месца, што завецца Чараповае, а па-гебрайску – Гальгота,
Многа юдэяў чытала гэты надпіс, бо месца ўкрыжавання было паблізу горада; і было напісана па-гебрайску, па-лацінску і па-грэцку.
А ў Ерузаліме ёсць ля Авечай брамы купальня, якая па-гебрайску завецца Бэтсата, якая мае пяць прысенкаў.
І гэта стала вядома ўсім жыхарам Ерузаліма, так што гэтае поле на іх мове было названа Гакельдама, гэта значыць «Поле Крыві».
Ён жа, даўшы ім знак рукою маўчаць, расказаў, як Госпад вывеў яго з астрога, і сказаў: «Паведаміце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.
Тады падняўся Паўла і, даўшы знак рукою маўчаць, гаворыць: «Слухайце, мужы ізраэльскія ды тыя, што баіцеся Бога!
З натоўпу вывелі Аляксандру, якога выпіхалі юдэі. Аляксандра, даўшы знак рукою, каб змоўклі, хацеў даць народу тлумачэнні.
І, калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, што звярнуўся да мяне і сказаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш? Цяжка табе ўпірацца супраць ражна!”
У тыя дні, калі колькасць вучняў узрастала, пачалі геленісты наракаць на гебраяў, што ў штодзённым абслугоўванні іх удовы былі крыўджаны.
Маюць яны над сабой валадаром анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абадон, а па-грэцку Апаліён.