Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 26:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І, калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, што звярнуўся да мяне і сказаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш? Цяжка табе ўпірацца супраць ражна!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 А калі ўсе мы ўпалі на зямлю, я пачуў голас, які гаварыў да мяне і казаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне? Цяжка табе супраць ражна ўпірацца”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Усе мы ўпалі на зямлю, і я пачуў голас, які гаварыў мне па-Габрэйску: Саўле! Саўле! што ты гоніш Мяне? цяжка табе ісьці супраць ражна.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 26:14
11 Крыжаваныя спасылкі  

Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных — бездань.


«Вось, Я зраблю Ерузалім чашай п’янства для ўсіх народаў навокал. Гэта будзе ў час асады Ерузаліма.


Бо вось што кажа Госпад Магуццяў дзеля Яго славы паслаў Ён Мяне да народаў, якія абрабавалі вас: «“Хто кране вас, той кране зрэнку вока Майго.


Калі той дазволіў, Паўла, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і, калі настала поўная цішыня, ён прамовіў на гебрайскай мове, кажучы:


Пачуўшы, што ён гаворыць на гебрайскай мове, яны тым больш сціхлі. Ён жа сказаў:


і ў дарозе апоўдні ўбачыў я, о цару, святло з неба, ярчэйшае за ззянне сонца, якое агарнула мяне і тых, што ішлі разам са мной.


Я сказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” А Госпад адказаў: “Я – Ісус, Якога ты пераследуеш.


Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, стаялі аслупянеўшы, бо чулі голас, але нікога не бачылі.


Ці ж нам раздражняць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы