Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
ВЫХАД 8:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Аарон працягнуў руку сваю на воды Егіпта, і выпаўзлі жабы, і пакрылі зямлю Егіпецкую. Біблія (пераклад А.Бокуна) I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Эгіпецкія, і выйшлі жабы, і пакрылі зямлю Эгіпецкую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аарон працягнуў руку сваю на воды Егіпецкія; і выйшлі жабы і пакрылі зямлю Егіпецкую. |
Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
ён сказаў: «Госпадзе, Божа Ізраэля, няма Бога, падобнага да Цябе, ані ў небе, ані на зямлі; Ты захоўваеш запавет і міласэрнасць з паслугачамі Тваімі, якія ходзяць перад Табою са шчырым сэрцам сваім,
Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.
і каб ты распавядаў у вушы сына свайго і ўнукаў сваіх, колькі разоў Я мучыў егіпцян і паказваў ім знакі Свае; і каб ведалі вы, што Я — Госпад».
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
Сказаў таксама Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і працягні руку сваю над водамі Егіпта, над рэкамі яго і ручаямі, а таксама над багнамі і азёрамі яго, каб ператварыліся яны ў кроў; і хай будзе кроў ва ўсёй зямлі Егіпецкай, як у драўляных пасудзінах, так і ў каменных”».
бо ў гэты раз пашлю ўсе плягі Мае на сэрца тваё, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, каб ведаў ты, што няма падобнага Мне на ўсёй зямлі.
Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.
«Вы сведкі мае, — кажа Госпад, — ды паслугач мой, якога Я выбраў, каб ведалі і верылі Мне і зразумелі, што Я той самы; перада Мною бог не быў утвораны і па Мне — не будзе.
Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе сваёй па воблаках.
І ўбачыў я, як выходзілі тры нячыстыя духі, падобныя да жаб, з пашчы дракона, з пашчы звера і з пашчы фальшывага прарока.