І ўзгарэўся гневам Госпад супраць Озы, і ўдарыў яго за правіну; ён памёр там пры каўчэгу Божым.
ВЫХАД 4:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Угнявіўшыся, сказаў Госпад Майсею: «Аарон, брат твой, левіцянін, ведаю, што ён красамоўны; вось, ён сам выходзіць табе насустрач і, бачачы цябе, узвесяліцца ён сэрцам. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Майсея, і Ён сказаў: «Ці ж няма Аарона, брата твайго, Лявіта? Я ведаю, што ён, гаворачы, [добра] гаворыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе, і ўбачыць цябе, і ўзрадуецца ў сэрцы сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загарэўся гнеў Гасподні на Майсея, і Ён сказаў: хіба няма ў цябе Аарона брата, Лявіцяніна? Я ведаю, што ён можа гаварыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе і, убачыўшы цябе, зарадуецца ў сэрцы сваім; |
І ўзгарэўся гневам Госпад супраць Озы, і ўдарыў яго за правіну; ён памёр там пры каўчэгу Божым.
Дык разгневаўся Госпад на Саламона за тое, што адвярнуў ён сэрца свае ад Госпада, Бога Ізраэля, Які з’яўляўся яму двойчы
І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго.
і казалі: «Ці ж толькі праз аднаго Майсея гаварыў Госпад? Ці таксама і праз нас не гаварыў Ён?» Калі пачуў гэта Госпад —
Бо Дух Святы і мы вырашылі, што не трэба ўскладаць на вас аніякага цяжару, апрача таго, што неабходна:
я не меў супакою духу майму, бо не спаткаў Ціта, брата майго. Таму я развітаўся з імі і падаўся ў Мацэдонію.
І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Егіпет плягамі, якія Я рабіў у ім, і пасля Я вывеў вас.
як перабраўся Якуб у Егіпет, і прыціскалі іх егіпцяне, і прызывалі бацькі вашыя Госпада, і Госпад паслаў Майсея і Аарона, і вывеў бацькоў вашых з Егіпта і пасяліў іх у гэтым месцы;
Прыйшоў да Гэлі чалавек Божы і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “Ці Я не аб’явіўся адкрыта ў доме бацькі твайго, калі быў ён у Егіпце, у доме фараона?