Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
ВЫХАД 3:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Госпад убачыў, што ён пасоўваецца, каб паглядзець на з’яву; паклікаў яго Госпад з сярэдзіны куста і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён адказаў: «Я тут». Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь убачыў, што ён ідзе глядзець, і паклікаў яго Бог зь сярэдзіны куста, і сказаў: Майсею! Майсею! Ён сказаў: вось я! |
Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
Калі Якуб прабудзіўся ад сну, сказаў: «Сапраўды, Госпад прабывае на гэтым месцы, а я не ведаў».
Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася — не прыкладайце [да яго] сэрца.
А Майсей узышоў да Бога; і паклікаў яго Госпад з гары, і сказаў: «Вось што скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраэля:
З’явіўся яму Анёл Госпадаў у полымі агню, з сярэдзіны куста; бачыў ён, што куст гарыць, але не згарае.
І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”.
«Каб паверылі, — кажа, — што з’явіўся табе Госпад, Бог бацькоў іх, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба».
Каля дзявятай гадзіны дня ён у з’яве выразна ўбачыў анёла Божага, што ўваходзіў да яго і казаў яму: «Карнэлію!»
і, падаючы на зямлю, пачуў голас, які казаў яму: «Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш?»
пладамі зямлі і багаццем яе. Дабраславенне Таго, Хто аб’явіўся ў кусце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасвячонага пасярод братоў сваіх.
І прыйшоў Госпад, і стаў, і паклікаў, як клікаў раней: «Самуэль, Самуэль!» А Самуэль адказаў: «Гавары, Госпадзе, бо слухае паслугач твой».
І Госпад зноў паклікаў Самуэля. І Самуэль, устаўшы, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо клікаў ты мяне». Ён адказаў: «Я не клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і кладзіся спаць».
І Госпад зноў паклікаў Самуэля трэці раз, ён, падняўшыся, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Тады зразумеў Гэлі, што Госпад кліча юнака.