Калі будуць яго судзіць, хай выйдзе асуджаным, і малітва яго хай залічыцца яму за грэх.
ВЫСЛОЎІ 28:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота. |
Калі будуць яго судзіць, хай выйдзе асуджаным, і малітва яго хай залічыцца яму за грэх.
Ці ж будзе з Табою сябраваць пасад несправядлівасці, які пад выглядам прыказання творыць пакуту?
Хто вуха сваё затыкае на лямант беднага, той і сам будзе лямантаваць, але не будзе выслуханы.
Калі б нават посціліся яны, не выслухаю просьбы іх; ды калі б складалі цэласпаленні і ахвяры з ежы, не прыму іх, бо буду вынішчаць іх мечам, голадам і пошасцю».
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.