Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 26:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Як нямоцныя косці ў кульгавага, так прыслоўе — у вуснах бязглуздага.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няроўныя ногі кульгавага, таксама прыказка ў вуснах дурня.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 26:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго.


Не ўпрыгожыць бязглуздага складная мова, а кіраўніка — вусны, што лгуць.


Ногі сабе адсякае і робіць шкоду сабе той, хто пасылае вестку з дапамогай бязглуздага.


Як той, хто хавае камень у кучу, — так той, хто аддае пашану нямудраму.


Церні, што растуць у руцэ п’янага, — гэта прыслоўі ў вуснах бязглуздых.


А Ён гаворыць ім: «Хіба скажаце Мне гэту прымаўку: “Лекар, вылечы Самога Сябе. Учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй, тое, што, чулі мы, учыніў Ты ў Кафарнаўме”».