ВЫСЛОЎІ 26:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі не хапае дроў, тухне агонь; і, калі прагнаны пляткар, сваркі ўціхаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзе няма болей дроў, агонь патухае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае. |
Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!
Так і язык, хоць малая частка цела, а шмат робіць. Вось, малы агеньчык вялікі лес падпальвае.
І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.