Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
ВЫСЛОЎІ 20:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Светач Госпадавы — аддушына для чалавека, ён даведваецца пра ўсе сакрэты нутра яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьветач Гасподні - дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца. |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
Паказваюць яны, што справа закону напісана ў іх сэрцах, пра гэта сведчыць іх сумленне і думкі, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,
Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.