Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 20:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Сіняк раны праганяе ліха, і ўдары — у глыбінях нутра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 Раны ад удараў - лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 20:30
8 Крыжаваныя спасылкі  

І тыя навучалі нас, як ім здавалася, на кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас супольнікамі Яго святасці.


У сэрцы юнака змяшчаецца бязглуздасць, і розга настаўлення прагоніць яе.


Калі насмешнік збіты, то і просты чалавек паразумнее; а калі ўпікнеш мудраму, ён зразумее настаўленне.


Дык Ён быў пакалечаны за грахі нашы, пабіты за нашы злачынствы; кара супакою нашага была на Ім, і ранамі Яго мы аздароўлены.


Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.


Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.


калі б зневажалі пастановы Мае і не трымаліся загадаў Маіх, —


Раны ад таго, хто любіць, вярнейшыя, чым ілжывыя пацалункі таго, хто ненавідзіць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы