ВЫСЛОЎІ 1:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на важнейшым месцы дарог шматлюдных крычыць, каля ўваходу ў гарадскую браму гучаць яе словы: Біблія (пераклад А.Бокуна) на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё: |
«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
Тое, што кажу вам у цемры, кажыце пры святле; і што чуеце на вуха, прапаведуйце на дахах.
І сабралася пры Ім мноства людзей, так што Ён, у лодку ўвайшоўшы, сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.