І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі».
БЫЦЦЁ 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І было дзён Адама па нараджэнні Сэта восемсот гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок. Біблія (пераклад А.Бокуна) І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок. |
І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі».
І пражыў Кенан па нараджэнні Малаліэля восемсот сорак гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.
І жыў Матусал па нараджэнні Ламэха семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок.
Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт.
І жыў Ламэх па нараджэнні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок.
І дабраславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў ім: «Расціце, і размнажайцеся, і залюдняйце зямлю.
Сыны нашыя — быццам новыя парасткі ў маладосці сваёй; дочкі нашыя — як слупы гранёныя, высечаныя, як пабудова святыні.