БЫЦЦЁ 42:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, прыпомніўшы сны, якія калісьці бачыў, сказаў ім: «Шпіёны вы, прыйшлі вы, каб агледзець месцы неўмацаваныя!» Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзгадаў Язэп сны, якія ён сьніў пра іх, і сказаў ім: «Шпегі вы, вы прыйшлі, каб агледзець голасьць зямлі гэтай». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўспомніў Язэп сны, якія сьніліся яму пра іх; і сказаў ім: вы - выведнікі, вы прыйшлі паглядзець галізну зямлі гэтай. |
Пашліце з вас аднаго, і хай ён прывядзе яго. Вы ж застанецеся ў вязніцы, пакуль не высветліцца, што вы сказалі: ці праўдзіва, ці фальшыва. Інакш, прысягаю жыццём фараона, шпіёны вы!»
брата вашага найменшага прывядзіце да мяне, каб я пераканаўся, што вы не шпіёны. А таго, што ў путах, зможаце забраць назад і далей будзеце мець дазваленне хадзіць па гэтай зямлі”».
дык кіраўнікі сыноў Амона сказалі Ханону, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанавання бацькі твайго Давід прыслаў суцяшальнікаў да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць і выведаць горад і зруйнаваць яго, паслаў Давід паслугачоў сваіх да цябе?»
І, каб сачыць за Ім, падаслалі яны шпіёнаў, якія выдавалі сябе за справядлівых, каб падлавіць Яго на словах і такім чынам выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
Праз веру блудніца Рахаб не загінула разам з няверуючымі, бо ў супакоі прыняла выведчыкаў.
Ешуа, сын Нуна, з Сэтыма паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». Яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом жанчыны распусніцы на імя Рахаб, і там затрымаліся.
Горад жа і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, і золата, і меднага посуду, і жалеза, якія аддалі ў скарбоўню дома Госпадава.
убачылі вартаўнікі чалавека, які выходзіў з горада, і сказалі яму: «Пакажы нам уваход у горад, і мы абыдземся з табою міласэрна».