Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 42:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 I ўзгадаў Язэп сны, якія ён сьніў пра іх, і сказаў ім: «Шпегі вы, вы прыйшлі, каб агледзець голасьць зямлі гэтай».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І ўспомніў Язэп сны, якія сьніліся яму пра іх; і сказаў ім: вы - выведнікі, вы прыйшлі паглядзець галізну зямлі гэтай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І, прыпомніўшы сны, якія калісьці бачыў, сказаў ім: «Шпіёны вы, прыйшлі вы, каб агледзець месцы неўмацаваныя!»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 42:9
15 Крыжаваныя спасылкі  

I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.


Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьненыя. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі».


I прывядзіце да мяне малодшага брата вашага; і я даведаюся, што вы ня шпегі, але шчырыя вы. Брата вашага аддам вам, і вы будзеце падарожнічаць у зямлі гэтай”».


І сказалі князі сыноў Амона Хануну, гаспадару свайму: «Ці Давід так шануе бацьку твайго ў вачах тваіх, што ён прыслаў да цябе суцяшальнікаў? Ці ня дзеля таго, каб высачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»


I ўдарыў ГОСПАД народ за тое, што зрабілі цяля, якога зрабіў Аарон.


«Пашлі людзей, і яны выведаюць зямлю Ханаан, якую Я даю сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх, вышліце ўсіх князёў сярод іх».


І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.


Вераю Рахаў распусьніца, з супакоем прыняўшы выведчыкаў, не загінула з тымі, якія не скарыліся.


Егошуа, сын Нуна, з Шыттыму паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». І яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом распусьніцы імем Рахаў, і там затрымаліся.


Юнакі пайшлі і прывялі Рахаў і бацькоў ейных, братоў ейных і ўсе рэчы, і сваякоў яе, і пакінулі па-за табарам.


і ўбачылі выведчыкі чалавека, які выходзіў з гораду, і сказалі яму: «Пакажы нам уваход у горад, і мы зьявім табе міласэрнасьць».


І паслаў Давід выведчыкаў, і ўпэўніўся, што Саўл сапраўды прыйшоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы