БЫЦЦЁ 37:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўкінулі яго ў студню, якая была без вады. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўзялі яго і ўкінулі яго ў роў; а роў той быў пусты; вады ў ім ня было. |
І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.
і гаварылі паміж сабою: «Заслужана гэта церпім, бо правініліся мы адносна брата нашага. Бачылі мы гора душы яго, як прасіўся ў нас, а мы не выслухалі. Таму і на нас прыйшла гэтая бяда».
Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.
Паміж мёртвымі кінутыя, — быццам забітыя, што спачываюць у магілах; пра іх Ты больш не ўспамінаеш, і яны адсечаны ад рукі Тваёй.
І ўзялі яны Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Мэльхія, сына цара, якая знаходзілася на вартавым панадворку. І спусцілі Ярэмію на вяроўках. І не было ў яме вады, адно балота; і, такім чынам, трапіў Ярэмія ў бруд.
Дух вуснаў нашых — Намашчэнец Госпадаў, схоплены ён у іх ямы, а мы аб ім казалі: “У яго засені будзем жыць між народамі”.
Ты таксама: дзеля крыві прымірэння твайго выцягваю вязняў тваіх са студні, у якой няма вады.