а Бэньяміна, брата Язэпа, Якуб утрымаў дома, кажучы яго братам: «Каб у дарозе не здарылася чаго нядобрага».
БЫЦЦЁ 35:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Ракелі: Язэп і Бэньямін. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Рахелі: Язэп і Бэн’ямін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін. |
а Бэньяміна, брата Язэпа, Якуб утрымаў дома, кажучы яго братам: «Каб у дарозе не здарылася чаго нядобрага».
І, падняўшы вочы свае, Язэп убачыў Бэньяміна, брата свайго, сына сваёй маці, і спытаўся: «Гэта брат ваш малодшы, пра якога гаварылі вы мне?» І сказаў далей: «Хай Бог мае ў ласцы цябе, сын мой».
прымаючы порцыі, якія атрымлівалі ад яго; і большая порцыя дасталася Бэньяміну; яна ўпяцёра пераўзыходзіла іншыя порцыі. І пілі яны, і захмялелі разам з ім.
Таксама жэрабем выпала ўласнасць сынам Язэпа ад Ярдана насупраць Ерыхона і воды яго ад усходу; праз пустыню ідзе мяжа ад Ерыхона да гары Бэтэль,
І выпала першае жэрабя на сыноў Бэньяміна па родах іх, каб яны валодалі зямлёю між сынамі Юды і сынамі Язэпа.
Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэньямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Забулона тыя, хто трымае скіпетр.
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!