Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 прымаючы порцыі, якія атрымлівалі ад яго; і большая порцыя дасталася Бэньяміну; яна ўпяцёра пераўзыходзіла іншыя порцыі. І пілі яны, і захмялелі разам з ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кожнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 І пасылалі ім стравы ад яго, і доля Веньяміна была ў пяць разоў большая за долю кожнага зь іх. І пілі, і даволі пілі яны зь ім.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:34
12 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Ракелі: Язэп і Бэньямін.


Таксама загадаў ён прынесці для кожнага з іх вопратку на змену, Бэньяміну ж даў трыста срэбранікаў і пяць пар


і сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой і памый свае ногі». І выйшаў Урыя з дома цара; і за ім панеслі стравы царскія.


Дай сіцэры таму, хто гіне, а віна тым, хто з горкай душою:


Баль ладзяць дзеля забавы, а віно развесяляе жыццё, і грошы даюць усё.


Дык ідзі і ў радасці еж хлеб свой і пі з весялосцю віно сваё; бо ўжо даўно спадабаліся Богу ўчынкі твае.


«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»


Бо Я, вось, падыму халдэяў, народ дзікі і нахабны, які жыве на вялікіх абшарах зямлі, каб захапіў ён палаткі не свае.


Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе».


і кажа яму: «Кожны чалавек дае найперш добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае: ты ж захаваў добрае віно аж дасюль».


а Ганне даваў адну найлепшую частку, бо Ганну ён любіў; але Госпад замкнуў улонне яе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы