БЫЦЦЁ 25:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта радавод Ізаака, сына Абрагама: Абрагам быў бацькам Ізаака. Біблія (пераклад А.Бокуна) А гэта радавод Ісаака, сына Абрагама. Абрагам нарадзіў Ісаака. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось радавод Ісаака, сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісаака. |
Ізаак, калі меў сорак гадоў, узяў сабе жонку Рэбэку, дачку Бэтуэля, арамейца з Падан-Арама, сястру Лабана арамейца.
Сыны ж Кетуры, наложніцы Абрагама, якіх нарадзіла: Замран, Ексан, Мадан, Мадыян, Ісбак, Суэ. А сыны Ексана: Саба і Дэдан. Сыны ж Дэдана: Асурым, і Летусім, і Леўмім.
Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў яго.
І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў.