БЫЦЦЁ 19:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў: «Малю, валадары мае, збочце ў дом паслугача вашага і пераначуйце. Памыйце ногі вашы і раніцай выберацеся ў дарогу вашу». Яны адказалі: «Не трэба, мы пераначуем на двары». Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў: «Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцаю ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю». А яны сказалі: «Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў: спадары мае! увайдзеце ў дом раба вашага і начуйце, і ўмыйце ногі вашыя, і ўстанеце раніцай і пойдзеце ў дарогу сваю. Але яны сказалі: не, мы начуем на вуліцы. |
Увечары, калі Лот сядзеў пры браме горада, прыбылі два анёлы ў Садом. Ён, калі ўбачыў іх, падняўся і пайшоў насустрач ім; і ўшанаваў іх, упаўшы на зямлю,
Але ён прасіў іх моцна, і яны павярнулі да яго. І калі павярнулі ў дом яго, ён справіў гасціну і напёк праснакоў, і яны пад’елі.
і сказаў яму: «Увайдзі, дабраславёны Госпадам, чаго стаіш на двары? Я прыгатаваў дом і месца для вярблюдаў».
І, увёўшы іх у дом, прынёс вады, і яны памылі ногі свае, і даў таксама корм для аслоў іх.
і сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой і памый свае ногі». І выйшаў Урыя з дома цара; і за ім панеслі стравы царскія.
Утрымай нагу тваю ад дому блізкага твайго, каб, усім задаволены, ён не ўзненавідзеў цябе.
Сукню маю скінула з сябе, як жа зноў мне надзяваць яе? Памыла ногі мае, як жа зноў брудзіць іх?
І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сімону: «Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі; а яна слязамі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.
Затым наліў вады ў місу і пачаў абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падпаясаны.
І, калі была ахрышчана разам з домам сваім, папрасіла, кажучы: «Калі лічыце мяне вернай Госпаду, увайдзіце ў дом мой і застаньцеся», і змусіла нас.
Не забывайцеся пра гасціннасць, бо дзякуючы ёй некаторыя, не ведаючы, анёлам аказалі гасціннасць.