І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.
БЫЦЦЁ 16:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агар нарадзіла Абраму сына; і назваў імя сыну свайму, народжанаму ад Агары: Ізмаіл. |
І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.
Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа, Я буду дабраслаўляць яго, і дам расці, і размножу яго вельмі; ад яго народзяцца дваццаць князёў, і Я зраблю з яго вялікі народ.
А вось нашчадкі Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла яму егіпцянка Агар, паслугачка Сары.
І пахавалі яго Ізаак і Ізмаэль, сыны яго, у пячоры Махпэла, на полі Эфрона, сына Сэора Хетыта з мясцовасці Мамрэ,
пайшоў да Ізмаэля і ўзяў жонку — апрача тых, што меў, — Махалат, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Набаёта.
Лепш прадаць яго ізмаэльцам, і рукі нашы не спаганім. Ён усё ж брат наш і цела наша». І згадзіліся браты на яго прапанову.